Першы адкрыты фестываль фальклорнай творчасці
«Палескія пераборы - 2019» пад дахам БрДТУ
17 мая 2019 г. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт сабраў пад сваім дахам больш за 150 прыхільнікаў фальклорнай творчасці. Сустрэліся моладзь і носьбіты-настаўнікі, дзе апошнія вусным шляхам перадавалі сваё этнаграфічнае майстэрства моладзі. На фестываль прыехалі калектывы і індывідуальныя выканаўцы г. Брэста і Брэсцкай вобласці.
Удзельнікамi I адкрытага фестывалю фальклорнай творчасці «Палескія пераборы» cтаў фальклорны тэатр «Скарбніца» i iншыя калектывы БрДТУ. На працягу фестывальнага дня гучала родная беларуская мова, а таксама творы на дыялекце палескага рэгіёну.
У рамках прадстаўлення «Надбужанскія сустрэчы» ўдзельнікі школы танца «Натхненне» прадэманстравалі касцюмы розных гадоў жыцця брэстаўчан на працягу тысячагоддзя. Затым у іх выкананні былі паказаны этнаграфічныя танцы ХХ ст. Брэсцкага Палесся. Не менш цікавым быў прадстаўлены блок чытачоў пад назвай «Мая малая радзіма». Яго адкрыла В.М. Вакула, аўтар гімна універсітэту. Разам з ёй выступалі і студэнты ўніверсітэту. Сваё майстэрства дэманстравалі і музыкі-інструменталісты з ансамблю «Экспромт» (БрДТУ) і дуэт у складзе А. Барцюка і М. Маюка (БрДТУ).
Апасля ўрачыстага ўзнагароджвання ўдзельнікаў Н.П. Ялавая пажадала ўсім добрага настрою, шчаслівай дарогі і чарговай сустрэчы на фестывалі фальклорнай творчасці «Палескія пераборы» БрДТУ.
З умовамі і парадкам правядзення фестывалю можна пазнаёміцца тут.