6 снежня ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння IX Міжнароднай бізнес-прэміі Лідар года». Традыцыйна, тут былі прадстаўлены буйныя дасягненні прадпрыемстваў машынабудавання, энергетыкі, адукацыі, харчовай прамысловасці і іншых галін.
Прэмія Лідар года 2024» праходзіць пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Гандлёвага прадстаўніцтва Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і інш.
За высокі ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў, прымяненне сучасных адукацыйных тэхналогій, развіццё практыка-арыентаванага навучання і стварэння сучаснай вучэбна-метадычнай базы, навуковую дзейнасць і пашырэнне міжнароднага супрацоўніцтва Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт прызнаны лепшым і ўдастоены Гран-пры ў намінацыі «Адукацыя».
Варта адзначыць што ўзнагарода лідэр года універсітэтам атрымана ўжо не ўпершыню. У 2023 годзе БрДТУ таксама быў прызнаны лепшым і ўдастоены Гран-пры ў намінацыі «Адукацыя».