2 снежня ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася «размова пра важнае», прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы са СНІДам.
Госцем мерапрыемства стала Вольга Сяргееўна Бондарава — урач-эпідэміёлаг Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. У ходзе гутаркі са студэнтамі Вольга Аляксандраўна падкрэсліла важнасць фарміравання ў маладых людзей бяспечных і адказных паводзін для захавання свайго здароўя і здароўя навакольных.
Міжнародны дзень барацьбы са СНІДам — гэта не толькі нагода нагадаць пра сур'ёзнасць праблемы, але і магчымасць паказаць, як блізка яна знаходзіцца. Вольга Сяргееўна нагадала аб простых правілах бяспечных паводзін, якія дапамогуць абараніцца ад ВІЧ-інфекцыі, а таксама аб важнасці своечасовага абследавання на ВІЧ.
У завяршэнне сустрэчы студэнты прынялі ўдзел у квізе, а таксама разам з госцем стварылі плакат, на якім кожны ўдзельнік прымацаваў чырвоную стужачку — сімвал, які ўвасабляе ўсведамленне важнасці праблемы СНІДу ва ўсім свеце.