25 лістапада на базе дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве. З аднаго боку пагадненне падпісаў рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч, а з другога ― начальнік філіяла «Брэсцкі абласны цэнтр па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя» Андрэй Анатольевіч Кулічык.
На цырымоніі падпісання прысутнічалі дэкан факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Алег Паўлавіч Мешык і прафесар кафедры прыродаўпарадкавання Аляксандр Аляксандравіч Волчак.
Мэтай пагаднення з'яўляецца ўстанаўленне і развіццё прамога ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў і правядзенне сумесных навуковых даследаванняў.