У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла маштабная прафарыентацыйная сустрэча для бацькоў будучых студэнтаў. У ходзе лекцыі бацькі змаглі даведацца аб магчымасцях адукацыі ў БрДТУ, перспектывах працаўладкавання выпускнікоў і перавагах навучання ў адным з вядучых тэхнічных універсітэтаў краіны.
Адкрыў сустрэчу рэктар Сяргей Антонавіч Каспяровіч, падкрэсліўшы важнасць выбару будучай прафесіі для маладых людзей. Ён адзначыў, што універсітэт імкнецца даць студэнтам ўсе неабходныя веды і навыкі, каб яны маглі паспяхова рэалізаваць сябе ў абранай сферы дзейнасці, і даказвае свае імкнення шматлікімі ўзнагародамі высокага ўзроўню.
Сяргей Антановіч расказаў аб дасягненнях БрДТУ ў адукацыйным працэсе, адзначыў, што БрДТУ — першы і адзіны ў Беларусі ўніверсітэт, дзе створаны і функцыянуе цэнтр кампетэнцый «Прамысловая робататэхніка і лічбавы інжынірынг», а таксама аб сетцы інжынерных класаў і новых спецыяльнасцях, якія адкрываюцца ў адпаведнасці з запытамі эканомікі.
Рэктар таксама падкрэсліў, што выбар спецыяльнасці – гэта сур'ёзны крок, ад якога залежыць будучыня дзіцяці, таму важна падыходзіць да гэтага пытання свядома і ўзважана.
Пасля ўступнага слова рэктара слова ўзялі дэканы кожнага з пяці факультэтаў БрДТУ. Дэкан архітэктурна-будаўнічага факультэта Інэса Паўлаўна Паўлава, дэкан факультэта інжынерных сістэм і экалогіі Алег Паўлавіч Мешык, дэкан машынабудаўнічага Сяргей Рамановіч Аныська, дэкан факультэта электронна-інфармацыйных сістэм Андрэй Мікалаевіч Парфіевіч і дэкан эканамічнага факультэта Вікторыя Васільеўна Зазерская. Яны падрабязна распавялі аб напрамках падрыхтоўкі, якія прапануюць іх факультэты, асаблівасцях адукацыйнага працэсу і перспектывах кар'ернага росту пасля заканчэння універсітэта.
Асаблівае месца ў праграме сустрэчы заняло выступленне выпускніка БрДТУ. Начальнік аддзела аналітыкі і аўдыту рынку ААТ «Савушкін прадукт» Кірыл Аляксандравіч Хіиліманюк выпускнік эканамічнага факультэта па спецыяльнасці «Маркетнг» падзяліўся сваім вопытам вучобы ва ўніверсітэце. Кірыл Аляксандравіч адзначылі, што дзякуючы атрыманым ведам і навыкам ён змог знайсці працу адразу пасля заканчэння ВНУ і паспяхова пабудаваць кар'еру.
Завяршальным этапам сустрэчы стала сесія пытанняў і адказаў. Бацькі актыўна задавалі пытанні аб паступленні, умовах навучання, мэтавай падрыхтоўцы, ваеннай кафедры БрДТУ і размеркаванні выпускнікоў. Рэктар і дэканы падрабязна адказвалі на кожнае пытанне, імкнучыся максімальна поўна праінфармаваць бацькоў аб усіх аспектах жыцця студэнтаў БрДТУ.