13 лістапада ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла сустрэча рэктара Сяргея Антонавіча Каспяровіча з супрацоўнікамі адміністрацыйна-гаспадарчай службы і інтэрнатаў. На парадку дня – абмеркаванне пытанняў маючай адбыцца электаральнай кампаніі.
Сяргей Антонавіч падкрэсліў важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў выбарах як асноўнага прынцыпу дэмакратычнага працэсу.
«Чым больш людзей удзельнічае ў выбарах, тым больш справядлівым атрымліваецца прадстаўленне інтарэсаў розных слаёў грамадства. І ў гэтым працэсе нельга праяўляць безуважнасць. Бо толькі ад нас залежыць, у якой краіне будзем жыць мы і будуць расці нашы дзеці», – заклікаў удзельнікаў сустрэчы Сяргей Антановіч.
Таксама падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні павышэння інфармаванасці супрацоўнікаў аб важнасці актыўнага грамадзянскага ўдзелу. Было прапанавана арганізаваць серыю мерапрыемстваў, накіраваных на тлумачэнне значнасці выбараў і іх ролі ў жыцці грамадства.
Удзельнікі сустрэчы выказалі аднадушнасць у тым, што кожны грамадзянін павінен усведамляць сваю адказнасць за будучыню краіны і актыўна ўдзельнічаць у палітычных працэсах.