Навiны

«Першы ў #1рэгіёне»

6 лістапада ва ўрачыстай абстаноўцы ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце стартавала выстава, прысвечаная 30-годдзю прэзідэнцтва «Першы ў #1рэгіёне».

«За 30 гадоў наша краіна заквітнела, але разам з вамі мы зробім яе яшчэ лепш! Мы першы рэгіён, і нам ёсць чым ганарыцца!»"— адзначыў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч у сваім уступным слове.

Адкрыў выставу першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Юрый Сяргеевіч Сегянюк: «Брэсцкая вобласць гэта сучасны куток нашай краіны! Ва ўсе гады развіцця мы заўсёды адчуваем падтрымку Прэзідэнта!»

Перасоўную выставу арганізавалі па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Пошукавай працай займаліся студэнты. На планшэтах прадстаўлена 30 здымкаў — па колькасці гадоў інстытута прэзідэнцтва, якія адлюстроўваюць яркія моманты рабочых візітаў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў Брэсцкую вобласць.

«Наша задача — правесці гэтую памяць праз стагоддзі, — падсумаваў Юрый Сяргеевіч, — усё, што ў нас ёсць, зароблена нашай працай, і ўсё гэта мы павінны захаваць!»

Азнаёміцца з выставай «Першы ў #1рэгіёне» можна да 18 лістапада ў холе ля актавай залы ўніверсітэта.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў