31 кастрычніка на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся адкрыты дыялог з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Сяргеем Міхайлавічам Масляком. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Брэсцкага аблвыканкама Ян Іванавіч Венсковіч, рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Ялавая, дэкан факультэта Алег Паўлавіч Мешык, а таксама студэнты спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць» і прадстаўнікі студэнцкага актыву факультэта.
Сяргей Міхайлавіч падзяліўся сваім жыццёвым шляхам, пачынаючы з ранняга дзяцінства і да пасады Міністра. Ён распавёў, як фармаваліся яго погляды і прынцыпы, а таксама пра спецыфіку працы на розных пасадах.
У студэнтаў была ўнікальная магчымасць задаць пытанні і наўпрост звярнуцца да міністра. Гутарка прайшла жыва, актыўна і ў вельмі цёплай атмасферы.
Кульмінацыяй сустрэчы стала ўрачыстае ўручэнне заліковых кніжак студэнтам першага курса спецыяльнасці «Прыродаахоўная дзейнасць».