Навiны

XI Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры»

24—25 кастрычніка адбыўся XI Міжнародны кангрэс «Бібліятэка як феномен культуры», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На працягу двух дзён у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзілі пасяджэнні, секцыі, круглыя сталы, экскурсіі, выставы. У рамках якіх былі закрануты важнейшыя аспекты бібліятэчнай сферы ў кантэксце нацыянальнай своеасаблівасці і міжнароднага супрацоўніцтва бібліятэк. Удзел у Кангрэсе прынялі больш за 450 дэлегатаў з 15 краін свету, было прадстаўлена больш за 100 дакладаў у анлайн, афлайн і відэафарматах.

БрДТУ на кангрэсе прадставілі дырэктар бібліятэкі Юлія Вячаславаўна Азаркевіч і загадчык аддзела абслугоўвання чытачоў Маргарыта Мікалаеўна Панчанка.
З дакладам «Адукацыя праз памяць: праект «Брэст-Горад мужнасці і славы» як прыклад эфектыўнага ўзаемадзеяння» ў секцыі «Праектныя ініцыятывы і сацыякультурныя практыкі ўстаноў культуры і адукацыі» выступіла дырэктар бібліятэкі БрДТУ Юлія Вячаславаўна Азаркевіч.

 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў