2 кастрычніка 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшла інфармацыйна-прафілактычная сустрэча студэнтаў з прадстаўнікамі Дэпартамента аховы Маскоўскага і Ленінскага РАУС горада Брэста. У ходзе гутаркі абмяркоўваліся актуальныя пытанні, звязаныя з прафілактыкай наркаманіі, ужывання псіхатропных рэчываў і алкагалізму, а таксама дэструктыўных і экстрэмісцкіх праяў сярод моладзі.
Асаблівая ўвага была ўдзелена мерам адказнасці за ўжыванне забароненых рэчываў і наступстваў, якія яны могуць мець для здароўя маладых людзей. Прадстаўнікі праваахоўных органаў падкрэслілі важнасць прафілактыкі як ключавога інструмента ў барацьбе з негатыўнымі з'явамі ў грамадстве. Таксама была адзначана неабходнасць усведамлення асабістай адказнасці кожнага чалавека за свае ўчынкі і разуменне таго, што любое злачынства лягчэй прадухіліць, чым несці за яго адказнасць і тым самым разбурыць сваё будучае жыццё.