Навiны

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «АТАМНЫЯ САЛДАТЫ»

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «атамныя салдаты», прайшла 13 верасня ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Канферэнцыя была прысвечана 75-годдзю выпрабавання першай атамнай бомбы ў СССР і 70-годдзю агульнавайсковых вучэнняў з ужываннем атамнай бомбы на Тоцкім палігоне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел ветэраны ядзерных выпрабаванняў і падраздзяленняў асаблівай рызыкі Беларусі і Расіі, вайскоўцы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і моладзь. З прывітальным словам перад удзельнікамі канферэнцыі выступіў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі больш за 20 дакладаў, якія распавядаюць пра гісторыю ядзерных выпрабаванняў праведзеных Савецкім Саюзам, ваенна-палітычным і гістарычным значэнні Тоцкіх вайсковых вучэнняў, а таксама аб пытаннях забеспячэння атамнай і радыяцыйнай бяспекі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Брэсцкае абласное грамадскае аб'яднанне «Доблесць і гонар», Брэсцкі абласны савет грамадскага аб'яднання «Беларускі камітэт ветэранаў падраздзяленняў асаблівай рызыкі», кафедра ўсеагульнай гісторыі БрДУ ім. А.С.Пушкіна, ваенная кафедра і кафедра гуманітарных навук БрДТУ.

Відэасюжэт ТРК Брэст
Фотарэпартаж

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў