Навiны

Размова пра важнае. Сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VIII склікання Баравенка У.В.

У Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце 6 верасня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу VIII склікання Баравенка Уладзімір Веніямінавіч напярэдадні Дня народнага адзінства правёў сустрэчу са студэнцкай моладдзю. Галоўная тэма сустрэчы - адзінства беларускага народа як асноватворны фактар захавання і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны.

Падчас свайго выступу Уладзімір Веніямінавіч распавёў пра гісторыю станаўлення Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы, падкрэсліў, што адзінства народа з'яўляецца ключавым фактарам для паспяховага развіцця дзяржавы. Ён адзначыў, што Беларусь мае багатую гісторыю і культурную спадчыну, якія неабходна захоўваць і перадаваць будучым пакаленням.

Уладзімір Веніямінавіч нагадаў аб тым, як важна падтрымліваць нацыянальныя традыцыі і каштоўнасці, а таксама развіваць патрыятызм сярод моладзі, што кожны грамадзянін павінен адчуваць сваю адказнасць за будучыню сваёй краіны і прымаць актыўны ўдзел у яе развіцці.

«Калі мы, усе разам будзем ісці ў адзін бок, то мы зможам дамагчыся шмат для дзяржавы!» - адзначыў Баравенка У.В.

Сустрэча дапамагла пашырыць веды студэнтаў аб ролі адзінства народа ў захаванні і ўмацаванні суверэнітэту і незалежнасці краіны, а таксама дала магчымасць абмеркаваць актуальныя праблемы і атрымаць адказы на пытанні, якія цікавяць.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў