2 верасня ў першы дзень новага навучальнага года адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленай Дошкі гонару БрДТУ.
30 студэнтаў і 30 работнікаў па выніках 2023-2024 навучальнага года ўнеслі асабісты ўклад у развіццё універсітэта і дамагліся высокіх вынікаў у сваёй прафесійнай дзейнасці.
Рэктар Сяргей Антонавіч Каспяровіч у сваім выступленні выказаў падзяку кожнаму работніку і студэнту, чыё асабістае імкненне да ўдасканалення і дасягнення высокіх вынікаў сваёй працы дазволіла ўніверсітэту дамагчыся высокіх вынікаў і пажадаў не змяншаць абароты, а ісці наперад, нарошчваць вынікі.
Сяргей Антонавіч павіншаваў усіх з годнымі ўзнагародамі, з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў, каб гэты год стаў для ўсіх адпраўной кропкай да новых адкрыццяў, новых выклікаў, новых поспехаў і дасягненняў!