2 верасня на галоўнай плошчы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў «Мая малая радзіма – Брэсцкіх дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт!».
У мерапрыемстве ў ліку ганаровых гасцей прынялі ўдзел першы намеснік Кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Вітальевіч Крачко, намеснік Старшыні абласнога камітэта па архітэктуры і будаўніцтве, начальнік упраўлення архітэктуры і тэрытарыяльнага развіцця г.Брэста Мікалай Мікалаевіч Уласюк, намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандра Аляксандраўна Драпей, іерэй Свята-Васкрасенскага сабора айцец Леанід і іншыя ганаровыя госці.
У сваім выступленні рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч павіншаваў студэнтаў з пачаткам новага навучальнага года і пажадаў ім паспяховага асваення новых ведаў, канструктыўных зносін з выкладчыкамі і пераадолення цяжкасцяў.
«У вас атрымалася, вы зрабілі правільны выбар, вы зрабілі сур'ёзны крок наперад. Паступленне ў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт для вас, без сумневу, — гэта крок, які прадвызначае не толькі найбліжэйшыя студэнцкія гады, але і фактычна вызначае ваша будучае жыццё на дзесяцігоддзе наперад», ― звярнуўся да першакурснікаў Сяргей Антановіч.
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Таццяна Васільеўна Стралкова і намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Аляксандра Аляксандраўна Драпей уручылі сертыфікаты і падарункі першакурснікам, якія набралі найвышэйшы бал пры паступленні ў БрДТУ.
Урачыстая лінейка завяршылася выступленнямі студэнцкіх творчых калектываў, якія стварылі атмасферу свята.