7 жніўня 2024 адбылося падпісанне пагаднення аб арганізацыі работы класаў інжынернай накіраванасці паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам, філіялам «Брэсцкія цеплавыя сеткі» РУП «Брэстэнерга», Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста і ДУА «Сярэдняя школа №18 г. Брэста».
Мэтай пагаднення з'яўляецца сумесная работа па фарміраванні прафесійных кампетэнцый у вучняў інжынерных класаў, правядзенне факультатыўных заняткаў «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію». Дзеці змогуць наведваць навучальныя і навуковыя лабараторыі ўніверсітэта, для іх будуць арганізаваны практычныя заняткі, майстар-класы і экскурсіі на прадпрыемства.