31 ліпеня - Дзень беларускіх студэнцкіх атрадаў
Рэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Антонавіч Каспяровіч напярэдадні Дня Беларускіх студэнцкіх атрадаў наведаў будаўнічыя аб'екты, на якіх працую байцы СБА Брдту. На будаўніцтве маладзёжнага патрыятычнага цэнтра ў Мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» працуюць байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына» ім. Героя Савецкага Саюза П.М.Машэрава. На аб'ектах будаўніцтва і капітальнага рамонту жылых дамоў у г. Брэсце працуюць байцы студатрадаў «Саюз» імя Героя Савецкага Саюза М.А.Кузняцова і «Прамень» імя Героя Савецкага Саюза М.Б.Капытава. Рабяты студэнцкага будаўнічага атрада «Прагрэс» імя Героя Савецкага Саюза Г.І.Барыкова падзяліліся. Частка байцоў працуюць на будаўніцтве хірургічнага корпуса Брэсцкай абласной бальніцы і частка рабят – на будаўніцтве корпуса дзіцячай абласной бальніцы па вул. Халтурына. Таксама на будаўнічым аб'екце Брэсцкай абласной бальніцы працуюць байцы студэнцкага будаўнічага атрада «Хваля» імя Героя Савецкага Саюза К.А.Абазовского.
Гісторыя студатрадаўскага руху бярэ свой пачатак у 1960-я гады. Многія пакалення камсамольцаў прайшлі яго лёсавызначальную школу, якая выхавала выдатныя якасці моладзі тых часоў: любоў да Радзімы, веру ў перамогу дабра і справядлівасці. Таксама студатрад - гэта выдатная школа жыцця, загартоўка характару, упэўненасць у сваіх сілах і падтрымка таварышаў.