21 чэрвеня 2024 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылося ўрачыстае закрыццё I Рэспубліканскага маладзёжнага форуму «Цытадэль памяці». Форум быў прысвечаны подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і праходзіў упершыню ў горадзе Брэсце.
Сярод ганаровых гасцей цырымоніі закрыцця I Рэспубліканскага маладзёжнага форуму «Цытадэль памяці» ― прарэктар па рабоце з моладдзю Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Мікалаеўна Воднева. «Калі мы глядзім разам аднолькавыя фільмы, калі мы спяваем адны і тыя ж песні, значыць, мы ўсё робім правільна. Значыць, мы разам захаваем гісторыю» ― звярнулася да ўдзельнікаў і гасцей форуму Святлана Мікалаеўна.
У прывітальнай прамове рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч адзначыў: «Той творчы запал, той патэнцыял, які ў вас ёсць, тая ініцыятыва, якая падтрымліваецца намі, арганізатарамі, падтрымліваецца нашымі дзяржаўнымі органамі, вядома ж, гэта тая крыніца энергіі для развіцця ў цэлым нашых дзяржаў, саюзнай дзяржавы».
На закрыцці форуму былі падведзены вынікі конкурсу навукова-даследчых работ, эсэ і відэапраектаў. Былі вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі.
У намінацыі «Лепшая навукова-даследчая работа «Подзвіг герояў пераможцаў»»:
Дыплом і прыз лаўрэата 3 ступені ― Янкелайць Ангеліна (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы)
Дыплом і прыз лаўрэата 2 ступені ― Кіслюк Дар'я (Беларуская дзяржаўная акадэмія авіяцыі)
Дыплом і прыз лаўрэата 1 ступені ― Якубава Валерыя, Бондар Севасцьян (Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Івана Пятровіча Шамякіна)
У намінацыі «Лепшае эсэ «Абарона радзімы і ёсць абарона сваёй годнасці»»:
Дыплом і прыз лаўрэата 3 ступені ― Гіль Валерыя (Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт)
Дыплом і прыз лаўрэата 2 ступені ― Баранава Дарыя (Наўгародскі дзяржаўны універсітэт імя Яраслава Мудрага)
Дыплом і прыз лаўрэата 1 ступені ― Капейкіна Вікторыя (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі)
У намінацыі «Відэаконкурс «Жывы летапіс вайны»»:
Дыплом і прыз лаўрэата 3 ступені ― Качан Ксенія (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы )
Дыплом і прыз лаўрэата 2 ступені ― Верасовіч Надзея (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт)
Дыплом і прыз лаўрэата 1 ступені ― Касцюкевіч Іван, Каробачка Дзмітрый (Універсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь)
У намінацыі «Лепшы архітэктурны праект «Героі Перамогі»»:
Дыплом і прыз лаўрэата 3 ступені ― Сасімовіч Вераніка (Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы)
Дыплом і прыз лаўрэата 2 ступені ― Жураўлёва Алена (Ялецкі дзяржаўны універсітэт імя Івана Аляксеевіча Буніна)
Дыплом і прыз лаўрэата 1 ступені ― Ясюкайцітэ Ганна (Гуманітарны каледж Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы).
Прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Наталля Пятроўна Ялавая ўручыла спецыяльныя прызы і ўзнагароды ўдзельнікам форуму.
Спецыяльны прыз журы атрымалі:
Цітова Паліна (філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»)
Бажко Яраслаў (Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт)
Краўцова Крысціна, Бумажкоў Мікіта (Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны)
Андрэева Алеся (Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт)
Спецыяльны прыз Маскоўскай раённай г. Брэста арганізацыі РГА «Белая Русь» атрымалі Макарэвіч Ганна, Казлова Лізавета ,Кахановіч Вікторыя (Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь).
У рамках форуму былі праведзены розныя мерапрыемствы, такія як абарона творчых праектаў, экскурсія-квэст па тэрыторыі мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой», ваенна-патрыятычны вечар паэзіі і бардаўскай песні «І памятае свет выратаваны...», прэм'ерны паказ дакументальнага фільма «Загадана жыць», наведванне перасоўнага музея «Цягнік Перамогі». Удзельнікі форуму змаглі пазнаёміцца з гісторыяй Брэсцкай крэпасці і ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны.
Форум «Цытадэль памяці» завяршыўся, але ўдзельнікаў чакаюць яшчэ важныя падзеі. Сярод іх мітынг-рэквіем «Памяці загінуўшых будзьце вартыя!» і ваенна-гістарычная рэканструкцыя абароны Брэсцкай крэпасці.
Форум «Цытадэль памяці» стаў важнай падзеяй для моладзі Беларусі, якая спрыяе захаванню гістарычнай памяці і выхаванню патрыятызму.