20 чэрвеня 2024 года падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве па арганізацыі работы ў класах інжынернай накіраванасці паміж Упраўленнем па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста, установай адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт», ААТ «Савушкін прадукт» і ДУА «Сярэдняя школа №24 г. Брэста».
У рамках супрацоўніцтва прадугледжана правядзенне Для навучэнцаў інжынернага класа факультатыўных заняткаў «У свеце тэхнікі і тэхналогій: выбіраем інжынерную прафесію», прафарыентацыйных мерапрыемстваў з мэтай арыентацыі навучэнцаў на атрыманне спецыяльнасцяў інжынерна-машынабудаўнічага профілю, а таксама экскурсіі на прадпрыемства, па вучэбных лабараторыях універсітэта, практычныя заняткі, майстар-класы.