19 чэрвеня 2024 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў XXX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. Гэта мерапрыемства было прымеркавана да святкавання 105-годдзя органаў дзяржаўнага кіравання сістэмай адукацыі Беларусі.
У якасці ганаровых гасцей на цырымоніі прысутнічалі міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец, прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты і выпускнікі 53 вышэйшых навучальных устаноў, уключаючы філіялы. На другі этап конкурсу было прадстаўлена 2961 работа. Сярод аўтараў работ былі студэнты ўсіх курсаў і магістратур.
Ад Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта дыпломы лаўрэатаў конкурсу атрымалі студэнткі Раўнейка Маргарыта Аляксандраўна (эканамічны факультэт, 4 курс) і Шерко Ірына Валер'еўна (архітэктурна-будаўнічы факультэт, 4 курс).
Грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымала старшы выкладчык кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу і інвестыцый Беражная Галіна Генадзьеўна. Яна ўнесла значны ўклад у развіццё творчых здольнасцяў таленавітай моладзі і з'яўляецца навуковым кіраўніком аўтараў двух навуковых прац першай катэгорыі XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.
Усяго ад БрДТУ было прадстаўлена 88 работ. З іх 2 работы былі адзначаны дыпломамі лаўрэатаў XXX Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў. 28 работ былі аднесены да 1-й катэгорыі, 19 — да 2-й катэгорыі, а 22 — да 3-й катэгорыі.