12 чэрвеня 2024 года адбылося падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і ТАА «Айці Скул» - IT School. Дакумент, падпісаны рэктарам Брдту Касьпяровічам Сяргеем Антонавічам і дырэктарам IT School Лысюк Таццянай Мікалаеўнай, прадугледжвае сумесную працу, у першую чаргу, па павышэнні кампетэнцый ў IT-напрамку для вучняў інжынерных класаў, а таксама па выяўленні і падтрымцы таленавітай моладзі.
Сяргей Антонавіч адзначыў, што універсітэт і школа інфармацыйных тэхналогій арганічна дапаўняюць адзін аднаго ў рамках сумеснай прафарыентацыйнай работы па прыцягненні матываванай і таленавітай моладзі для навучання ў універсітэце.
У рамках пагаднення плануецца сумесная распрацоўка і рэалізацыя адукацыйных праграм і курсаў на базе вывучэння аб'ектна-арыентаваных моў праграмавання, абмен навучальнымі матэрыяламі, інавацыйнымі методыкамі і тэхналогіямі навучання, арганізацыя і правядзенне сумесных навучальных семінараў і іншых мерапрыемстваў.