2 чэрвеня 2024 года ў Палацы Рэспублікі ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Беларусь - мая песня», адбыўся гала-канцэрт калектываў мастацкай творчасці Брэсцкай вобласці, які атрымаў назву «Мы створаны гэтай зямлей». У тэатралізавана-музычным шоу задзейнічана каля паўтары тысячы артыстаў, а таксама больш за 50 калектываў вакальнага, інструментальнага і харэаграфічнага жанраў, цыркавыя студыі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел творчыя калектывы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта – народны акадэмічны хор «Белая вежа» і фальклорны тэатр «Скарбніца». Падтрымлівалі нашых артыстаў з глядзельнай залы работнікі і студэнты ўніверсітэта.
Фестываль «Беларусь - мая песня» - гэта не толькі магчымасць атрымаць асалоду ад выступленняў лепшых артыстаў краіны, але і магчымасць даведацца больш пра традыцыі рэгіёнаў Беларусі.