Загадчык кафедры «Цеплагазазабеспячэнне і вентыляцыя» Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Генадзьевіч Навасельцаў прыняў удзел у сходзе з абітурыентамі і іх бацькамі, які праводзіцца базавай арганізацыяй УП «Брэстаблгаз».
На сходзе генеральны дырэктар УП «Брэстаблгаз» Яўген Аляксандравіч Казімірчык распавёў абітурыентам і іх бацькам пра перспектывы працы на прадпрыемстве, а Уладзімір Генадзевіч аб правілах мэтавага набору і перспектывах навучання ў БрДТУ.
УП «Брэстаблгаз» традыцыйна карыстаецца попытам у абітурыентаў. Сёлета на 8 месцаў мэтавага набору, заяўленым УП «Брэстаблгаз» па спецыяльнасці «Інжынерныя сеткі і абсталяванне будынкаў» прафілізацыя «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна», будуць прэтэндаваць 11 абітурыентаў, якім на сходзе былі прадастаўлены дамовы аб мэтавай падрыхтоўцы.