16 мая 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча з Аляксеем Максімавічам Пяшковым, старшым оперупаўнаважаным па асабліва важных справах упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама.
У ходзе сустрэчы Аляксей Максімавіч распавёў аб працы свайго падраздзялення, якое ў рамках сваіх паўнамоцтваў займаецца барацьбой з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў. Таксама падраздзяленне выяўляе і спыняе злачынствы, звязаныя з гандлем людзьмі. Акрамя таго, супрацоўнікі падраздзялення займаюцца прафілактыкай злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды непаўналетніх.
Аляксей Максімовіч падзяліўся актуальнай інфармацыяй аб сітуацыі ў краіне і прывёў прыклады са сваёй практыкі. Ён таксама звярнуў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае дастаткова строгія пакаранні за ўчыненне падобных злачынстваў.