Студэнты і работнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таксама ў святочным шэсці калоны ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» прыняла ўдзел дэлегацыя з Іркуцка, кожны з удзельнікаў якой нёс фатаграфіі сваіх дзядоў і прадзедаў.
Сотні студэнтаў і выкладчыкаў БрДТУ віталі ўдзельнікаў парада Перамогі на вул. Леніна, прайшлі ў святочнай калоне і прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу на плошчы Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці.
Мітынг-рэквіем па традыцыі пачаўся з ускладання кветак да Вечнага агню і вянкоў да пліт мемарыяла. Памяць аб незлічоных стратах і ахвярах Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі хвілінай маўчання.