7 мая 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася сустрэча са Сстаршынёй Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігарам Васільевічам Карпенкам. Мерапрыемства адкрыў рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспвяроіч, а таксама на сустрэчы прысутнічаў намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Вадзім Васільевіч Краўчук.
У сваім выступленні Ігар Васільевіч падкрэсліў важнасць падтрымання стабільнага становішча краіны на міжнароднай арэне, а таксама развіцця і мадэрнізацыі вытворчых прадпрыемстваў. Ён таксама адзначыў дасягненні Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў навуковай і адукацыйнай сферах.
«Ствараць і разбураць — гэта розныя рэчы. Адмовіцца, разбурыць, разарваць адносіны проста, але стварыць, мадэрнізаваць, вывучыць новае значна складаней», — сказаў Старшыня ЦВК, звяртаючыся да студэнтаў.
Другая частка сустрэчы прайшла ў фармаце дыялогу. Студэнтаў цікавілі розныя аспекты працы Старшыні ЦВК, яго жыццёвы шлях і прынцыпы, пытанні, якія тычацца арганізацыі і правядзення выбараў. На ўсе пытанні Ігар Васільевіч даў разгорнутыя падрабязныя адказы.