Навiны

«ГЭТЫХ ДЗЁН НЕ ЗМОЎКНЕ СЛАВА!». Урачысты мітынг да Дня Вялікай Перамогі

6 мая 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылося маштабнае святочнае мерапрыемства, прысвечанае 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На галоўнай плошчы адбыўся ўрачысты мітынг, удзел у якім прынялі Кіраўнік Адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста Аляксандр Мікалаевіч Прадун, намеснік камандзіра 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады, гвардыі палкоўнік Сяргей Міхайлавіч Сухавіла, старшыня Іркуцкай абласной грамадскай арганізацыі ветэранаў Афганістана і ўдзельнікаў баявых дзеянняў, палкоўнік Уладзімір Анатольевіч Кабзар, прадстаўнікі воінскіх часцей Брэсцкага гарнізона.
Традыцыйна мерапрыемства пачалося з Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь у выкананні аркестра 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. «Дзень Перамогі — гэта не проста дата ў гісторыі, гэта сапраўдны сімвал мужнасці, самаадданасці, патрыятызму, самаахвярнай любові да свайго народа і сваёй Радзімы. Мы ведаем, што толькі пераможцы сапраўды разумеюць, якой цаной дасталася Перамога. Перамога — гэта самае каштоўнае, што ёсць у нас. Перамога прынесла свету вызваленне і надзею, надзею на мір, на светлую будучыню. Мы з вамі працягваем гэты шлях ва ўмовах мірнага часу, вучымся, творым, ствараем», — падкрэсліў Сяргей Антановіч.
Студэнткі БрДТУ і салдаты 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады выканалі «Вальс Перамогі» пад вакальнае суправаджэнне саліста духавога аркестра 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады Уладзіслава Макарэвіча.

Умовы надвор'я ўнеслі свае карэктывы і мерапрыемства працягнулася ў актавай зале.
Аляксандр Мікалаевіч Прадун павіншаваў прысутных З Днём Вялікай Перамогі, пажадаўшы шанаваць мір і спакой на нашай зямлі і свята шанаваць памяць аб той страшнай вайне. «Наша з вамі задача захаваць памяць. Вы, моладзь, гэта наша будучыня. Гэта сапраўды дарагога варта — магчымасць жыць пад мірным небам. Не дайце магчымасць перапісаць гісторыю», — звярнуўся да студэнтаў Аляксандр Мікалаевіч.
У рамках святочнага мерапрыемства была арганізавана выстава ўзбраення, ваеннай тэхнікі 38-ай Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады і 111 гвардзейскай Кёнігсбергскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава II-ай ступені артылерыйскай брыгады, выстава тэхнікі і ўзбраення аб'яднанай структуры ДТСААФ, а таксама 48-га асобнага батальёна радыёэлектроннай барацьбы, працавала ваенна-палявая кухня.

 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў