2 мая 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся МАЛАДЗЁЖНЫ СХОД — маладзёжная дыскусійная пляцоўка на тэму «Асноўныя аспекты VII Усебеларускага народнага сходу». Экспертамі сустрэчы выступілі старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання, сенатар, дэлегат УНС, кіраўнік Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Брылевіч Ігар Максімавіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце БрДТУ Ялавая Наталля Пятроўна, прарэктар па вучэбнай рабоце БрДТУ Нярода Міхаіл Уладзіміравіч, начальнік аддзела выхаваўчай работы з моладдзю БрДТУ, дэпутат Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Буднік Дзяніс Віктаравіч.
У сваім выступленні Ігар Максімавіч адзначыў важнасць мінулага УНС у новай якасці. Асаблівую ўвагу ён надаў зацверджаным на сходзе Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне, адзначыўшы таксама тое, што, маючы развітую аграрную галіну вытворчасці, краіна знаходзіцца ў поўнай харчовай бяспекі.
Таксама на сустрэчы ў гонар першай гадавіны Беларускай партыі «Белая Русь» ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі партыйныя білеты новым членам партыі з ліку студэнтаў і работнікаў БрДТУ.
У завяршэнне сустрэчы студэнты задалі экспертам ўсе пытанні, якія цікавяць іх.