З 22 па 25 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту праходзіла XVIII Міжнародная алімпіяда па тэарэтычнай механіцы. У ёй прынялі ўдзел студэнты 20 ВНУ з Беларусі, Кітая, Расійскай Федэрацыі і Туркменістана. Па традыцыі ў алімпіядзе прыняла ўдзел і каманда нашага універсітэта ў складзе 5 студэнтаў машынабудаўнічага факультэта: Ярмак Міхаіл Аляксандравіч, Ступакевіч Арцём Уладзіміравіч, Кавалевіч Аляксандр Віктаравіч, Ненадзік Дар'я Мікалаеўна, Назарук Ілля Вадзімавіч пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры прыкладной механікі Верамейчыка Андрэя Іванавіча.
Удзельнікам Алімпіяды ў тэарэтычным конкурсе прапаноўвалася вырашыць восем задач павышанай складанасці па асноўных раздзелах «Тэарэтычнай механікі». Па выніках рашэнняў вызначаліся пераможцы ў асабістым і камандным заліку. Каманда нашага ўніверсітэта стала лепшай сярод беларускіх каманд у камандным конкурсе, а ў асабістым заліку сярод беларускіх студэнтаў пераможцам стаў Ярмак Міхаіл.
Віншуем каманду з паспяховым выступленнем на алімпіядзе!