Навiны

БрДТУ на Ддошцы гонару Брэсцкай вобласці

Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці за дасягненне ў 2023 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця сярод арганізацый адукацыі Брэсцкай вобласці, у адпаведнасці з рашэннем Брэсцкага аблвыканкама №267 ад 11 красавіка 2024 года «Аб занясенні на Дошку гонару Брэсцкай вобласці пераможцаў спаборніцтва па выніках 2023 года».
29 красавіка 2024 года ў Косаўскім палацы адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам спаборніцтва. На цырымоніі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Вітольдавіч Шулейка ўручыў ганаровы дыплом рэктару БрДТУ Сяргею Антонавічу Каспяровічу.
Усяго па выніках працы за 2023 год названы 6 пераможцаў. Занясенне на абласную Дошку гонару накіравана на заахвочванне лепшых арганізацый вобласці і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і павышэнне дабрабыту краіны.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў