Навiны

ЧАРНОБЫЛЬ-НАША ПАМЯЦЬ І БОЛЬ

26 красавіка 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся круглы стол «Чарнобыль – наша памяць і боль», прымеркаваны да 38-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.

Аварыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, стала найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофай сусветнага маштабу, наступствы якой на здароўе людзей будуць адбівацца яшчэ не адну сотню гадоў. Значная колькасць радыеактыўных ападкаў выпала на тэрыторыю Беларусі, ператварыўшы некалі квітнеючыя памежныя з Украінай раёны ў зону адчужэння.

Спікерамі мерапрыемства выступілі: ветэран пажарнай аховы Міхаіл Васільевіч Дземідзюк, які быў радавым пажарным летам 1986 года два тыдні знаходзіўся ў зоне адчужэння на беларуска-ўкраінскай мяжы, прымаючы ўдзел у дэзактывацыі заражанай мясцовасці і выводзячы людзей з заражаных тэрыторый.Падпалкоўнік КДБ СССР у адстаўцы Віктар Цімафеевіч Ключэўскі, будучы супрацоўнікам ваеннай контрвыведкі, з лютага 1987 года знаходзіўся непасрэдна ў Чарнобылі. У яго абавязкі ўваходзіла спыненне спробаў доступу на рэжымную тэрыторыю замежных грамадзян, якія рабілі неаднаразовыя спробы пранікнуць на сакрэтныя аб'екты.

У ззаканчэнне быў прадэманстраваны дакументальны фільм, які распавядае пра прычыны Чарнобыльскай катастрофы і яе наступствы для насельніцтва і прыроды.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў