25 красавіка 2024 года ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце прайшоў чарговы занятак у рамках Школы лідара. Тэма пасяджэння вельмі актуальная для сучаснай студэнцкай моладзі – «Культура паводзін і знешні выгляд дзелавога чалавека».
З прэзентацыяй па дадзенай праблематыцы выступіла студэнтка першага курса будаўнічага факультэта Ксенія Едунова, якая ў даступнай і зразумелай форме распавяла прысутным лідэрам груп аб паняцці дрэс-кода і стылі адзення сучаснага студэнта. Затым трэнінг па тэме «Невербальныя зносіны ў дзелавой камунікацыі» правяла педагог-псіхолаг аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Лізавета Мацкевіч.