25 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках святочных мерапрыемстваў «Слаўся і квітней, Брэсцкі тэхнічны!», прайшоў «Дзень эколага» на факультэце інжынерных сістэм і экалогіі.
Студэнты універсітэта прынялі актыўны ўдзел у майстар-класах па ЭкаАквагрыму, вырабе ЭкаСвечак з вашчыны і ЭкаАрыгамі.
На працягу святочнай праграмы «Дзень эколага» гледачоў цешыла музычная праграма групы ФІСЭ, студэнты маглі выйграць салодкі прыз за правільны адказ на пытанне віктарыны «Што ты ведаеш пра ФІСЭ?», а лепшыя студэнты факультэта былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі.
Самым дынамічным мерапрыемствам дня стаў камандны квэст па тэрыторыі ўніверсітэта і студгарадка, які прыцягнуў да ўдзелу студэнтаў і іншых факультэтаў. Перамогу ў квэсце атрымала каманда факультэта электронна-інфармацыйных сістэм.
Усе студэнты каманды-пераможцы і каманд-удзельніц узнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі прызамі, прадастаўленымі першаснай прафсаюзнай арганізацыяй студэнтаў БрДТУ.