Навiны

Час выбраў нас!

Пад такім дэвізам гэтымі днямі праходзіць VII Усебеларускі народны сход у Мінску.

24 красавіка ў Палацы Рэспублікі сабраліся 1166 дэлегатаў і каля 1000 запрошаных гасцей, сярод якіх былі прадстаўнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч прысутнічае на сходзе ў якасці запрошанага госця. Дэлегатамі сталі загадчык кафедры эканомікі і арганізацыі будаўніцтва Юлія Дардзюк і студэнт БрДТУ, камандзір студэнцкага будаўнічага атрада «Спадчына" імя П.М. Машэрава Сямён Люльковіч.

Для студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў універсітэта на працягу двух дзён арганізавана прамая трансляцыя Усебеларускага народнага сходу.

Удзельнікі УНС і гледачы пасля адкрыцця падзяліліся сваім меркаваннем пра значэнне гэтай падзеі:

• «Гэта найважнейшая грамадска-палітычная падзея ў жыцці нашай краіны бягучага года, а можа быць, і цэлага пяцігоддзя — мы бачым канструктыўныя, планамерныя змены палітычнай сістэмы нашага грамадства, самой сістэмы прыняцця рашэнняў на дзяржаўным узроўні. І гэтыя змены, якія тычацца ўключэння досыць шырокага кола ўдзельнікаў у гэтыя працэсы, без сумневу, актуальныя для нашай краіны, накіраваныя ў будучыню і абапіраюцца на гісторыю нашага народа і нашай дзяржаўнасці.
А выступленне Кіраўніка дзяржавы — гэта мноства эмацыйных момантаў, бязмежная занепакоенасць будучыняй нашай роднай Беларусі... У мяне асабіста яно ўсяліла ўпэўненасць, што разам мы можам не толькі захаваць дасягнутыя за гады незалежнасці вынікі, найважнейшую каштоўнасць — мірнае неба над галавой, але і значна прымножыць нашы дасягненні ў развіцці эканомікі і сацыяльнай сферы», — рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч.

• «VII Усебеларускі народны сход сабраў у Палацы Рэспублікі абраных дэлегатаў з усёй краіны. Новы статус УНС паказвае на канстытуцыйнасць сходу, яго высокія паўнамоцтвы і народнасць. Усебеларускі народны сход надзелены правам заканадаўчай ініцыятывы. Гэта сведчыць аб новым палітычным этапе развіцця Рэспублікі Беларусь.
Мяне асабліва кранула выступленне Прэзідэнта, у якім вельмі шчыра былі адлюстраваны падзеі, якія адбываюцца ў свеце, складанасць геапалітычнай абстаноўкі, любоў да сваёй краіны і свайго народа, неабходнасць адзінства і згуртаванасці ўсяго беларускага народа! «Час выбраў нас!». Гэта галоўны пасыл сённяшняга дня. Толькі аб'яднаўшыся, прымаючы разумныя смелыя рашэнні, абараняючы інтарэсы сваёй краіны, выконваючы якасна свае абавязкі і не аддаючы сваёй гісторыі, мы зможам заставацца незалежнай суверэннай дзяржавай!» — прарэктар па выхаваўчай рабоце Наталля Пятроўна Яловая.

• «Студэнты і прадстаўнікі моладзі асабліва актыўна праяўляюць сваю цікавасць да Усебеларускага народнага сходу, бо гэта не толькі адзін са спосабаў прасачыць ход гісторыі сваёй дзяржавы, але і аказаць на яго ўплыў.
Таксама моладзь турбуе сацыяльны аспект развіцця дзяржавы (колькасць працоўных месцаў, магчымасць кар'ернага росту і да т.п.)», — студэнтка БрДТУ Калюціч Лізавета.

• «Я, як і многія беларусы, глядзела анлайн-трансляцыю Усебеларускага народнага сходу і выступленне Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У ходзе выступлення Прэзідэнт пазначыў ключавыя напрамкі развіцця, і мяне вельмі парадавала тое, што ключавая роля адведзена менавіта маладому пакаленню , такім жа рабятам, як я і мае равеснікі. Бо менавіта нам будаваць будучыню краіны і вызначаць вектары яе далейшага развіцця і росквіту», — студэнтка БрДТУ Лунёва Дар'я.

• «Выступ быў проста ўзрушаючым! Прэзідэнт здолеў перадаць сваю глыбокую любоў да Радзімы і натхніць мяне на актыўны ўдзел у жыцці краіны. Ён падкрэсліў, што патрыятызм не азначае сляпую вернасць, а з'яўляецца ўсвядомленым і адказным стаўленнем да сваёй краіны. У цэлым, выступленне пакінула яркія эмоцыі і шмат карысных думак для разважанняў», — студэнтка БрДТУ Базылюк Ніка.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў