Навiны

Аб асновах ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і асаблівасцях ацэнкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці

20 красавіка на будаўнічым факультэце БрДТУ адбыўся семінар да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права на тэму: «Асновы ацэначнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь і асаблівасці ацэнкі аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці». Запрошаны госць: Удодава Алена Мікалаеўна, галоўны спецыяліст упраўлення закладной экспертызы і маніторынгу забеспячэння па Брэсцкай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк». У ходзе праведзенай сустрэчы былі разгледжаны пытанні асноўных напрамкаў развіцця ацэначнай дзейнасці ў Рэспублікі Беларусь, асаблівасці ацэнкі асобных відаў аб'ектаў грамадзянскіх правоў, а таксама адбыўся канструктыўны дыялог са студэнтамі аб навыках і ведах, якія патрабуюцца ад пачаткоўцаў ацэншчыкаў. 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў