Навiны

Беларускія вытворцы імпартазамяшчальнага абсталявання сістэм ацяплення і цеплазабеспячэння актыўна ўдзельнічаюць у навучальным працэсе ў БрДТУ

Для студэнтаў і магістрантаў спецыяльнасці «Цеплагазазабеспячэнне, вентыляцыя і ахова паветранага басейна» БрДТУ адбылася лекцыя на тэму «Электрычны апал і перспектывы імпартазамяшчэння ў сістэмах ацяплення ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе».
Лекцыю па запрашэнні кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі (ЦГВ) правёў Мікалай Салівончык – намеснік дырэктара ТДА «Онікс» (Беларусь, Гомель), вядомага вытворцы абсталявання для сістэм ацяплення пад маркай «МІСОТ». ТДА «Онікс» з'яўляецца першым беларускім вытворцам алюмініевых і біметалічных радыятараў ацяплення, тэрмастатычнай арматуры, а таксама буйным вытворцам алюмініевых электрычных канвектараў розных марак.
На лекцыі былі прадстаўлены апошнія навінкі электрычнага ацяпляльнага абсталявання беларускай вытворчасці. Студэнты будуць мець магчымасць дэталёва вывучыць прадстаўленае абсталяванне, так як ТДА «Онікс» пасля дэманстрацыі на лекцыі бязвыплатна прадаставіла яго ў лабараторыю «Ацяпленне» кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі для выкарыстання ў навучальным працэсе. Гэта сучасныя энергазберагальныя электрычныя ацяпляльныя прыборы, якія маюць магчымасць кіраваць ацяпленнем памяшкання, у тым ліку выдалена з дапамогай WI-FI.
Таксама студэнтам былі прадэманстраваны новыя аўтаматычныя балансавальных клапаны сістэмы вадзянога ацяплення, якія ТДА «Онікс» пачало вырабляць у мэтах імпартазамяшчэння ў пачатку 2024 года. Без аўтаматычных клапанаў не абыходзіцца цяпер ні адна сістэма ацяплення ў шматкватэрным жылым ці грамадскім будынку! Да 2023 года такое абсталяванне ў нашай краіне не выраблялася. Гэтыя навінкі таксама бязвыплатна прадастаўлены ў лабараторыі кафедры ЦГВ.
Акрамя гэтага, у ходзе сустрэчы дасягнуты пагадненні паміж універсітэтам і ТДА «Онікс» аб прыёме студэнтаў на вытворчыя практыкі, у тым ліку з магчымасцю аплаты студэнтам за выкананыя работы.
Гэта ўжо не першае з пачатку 2024 года падобнае мерапрыемства, якое праводзіцца кафедрай ЦГВ. У сакавіку 2024 года дырэктар прадстаўніцтва кампаніі «ІММЕРГАЗ» Уладзіслаў Сярэдняк («ІММЕРГАЗ» - буйны холдынг з заводамі ў Іране, Кітаі, Італіі і Славакіі) правёў семінар па асаблівасцях працы энергазберагальнага абсталявання - кандэнсацыйных газавых катлоў на прыкладзе катлоў ўласнай вытворчасці.
Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт выказвае падзяку ТДА «Онікс» і прадстаўніцтву кампаніі «ІММЕРГАЗ» за праведзеныя мерапрыемствы!

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў