Уся Беларусь 20 красавіка 2024 года выйшла на Рэспубліканскі суботнік. Не застаўся ў баку і калектыў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. Студэнты прынялі актыўны ўдзел у работах на Рэспубліканскім цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці, а таксама на ўборцы лесу па вул.Медыцынскай у раёне Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы. Работнікі ўніверсітэта на чале з рэктарам Сяргеем Антонавічам Каспяровічам, змяніўшы офісныя касцюмы на спартыўныя, займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі БрДТУ.