Навiны

Адзіны дзень інфармавання

18 красавіка 2024 года ў рамках Адзінага дня інфармавання адбылася сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і работнікаў Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта са старшынёй Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў Філановічам Андрэем Андрэевічам і членам Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь, дэлегатам Усебеларускага народнага сходу Ялавым Паўлам Сяргеевічам.

Цэнтральнай тэмай выступлення Андрэя Андрэевіча стала абмеркаванне ролі і значэння Усебеларускага народнага сходу, які з'яўляецца вышэйшым прадстаўнічым органам улады ў Беларусі. УНС быў створаны ў 1996 годзе і з тых часоў стаў сімвалам адзінства беларускага народа і яго імкнення да развіцця і росквіту краіны. На сустрэчы Андрэй Андрэевіч расказаў пра асаблівасці падрыхтоўкі да першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, склад дэлегатаў, іх паўнамоцтвы.

Таксама ў ходзе АДІ абмяркоўвалася роля і значэнне Моладзевага парламента, які з'яўляцца кансультатыўна-дарадчым органам пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Павел Сяргеевіч распавёў пра мэты, задачы і дзейнасць парламента, і пра тое як стаць членам Моладзевага парламента. Таксама спікер прадставіў інфармацыйна-прафілактычны праект «Маладзёжны шчыт», які накіраваны на супрацьдзеянне незаконнаму абароту наркотыкаў і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі.

Падчас сустрэчы быў прадэманстраваны дакументальны ролік «Беларусь стваральная".

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў