БрДТУ ў рамках дзеючага дагавора наведала выканаўчы дырэктар Закрытай акцыянернай кампаніі «Сатко акадэмік траст каледжыз» (Рэспубліка Зімбабвэ) Морын Міда. Дадзеная кампанія з'яўляецца адзінай, якая мае акрэдытацыю Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця Рэспублікі Зімбабвэ.
У ходзе сустрэчы з рэктарам універсітэта С.А. Каспяровічам адбылося абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва. Старт узаемадзеяння БрДТУ і адукацыйных устаноў Зімбабвэ быў дадзены год таму падчас візіту ў Беларусь афіцыйнай дэлегацыі афрыканскай краіны на чале з Міністрам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, інавацый, навукі і тэхналагічнага развіцця Амонам Мурвірай.
Падчас знаёмства з інфраструктурай БрДТУ Морын Міда высока ацаніла ўзровень беларускай адукацыі і адзначыла яго высокі прэстыж у Рэспубліцы Зімбабвэ.