Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года.
Свята было ўстаноўлена Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў, што дзейнічае пры ЮНЕСКА, у 1983 годзе. Свята неабходна каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання і абароны нашай культурнай спадчыны.
У рамках дадзенага свята студэнтамі будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта была арганізавана інтэлектуальна-пазнавальная віктарына. Арганізатарам мерапрыемства выступіла група П-362 са сваім куратарам Кацярынай Іванаўнай Шляхавай.
У пачатку мерапрыемства з дакладам пра гісторыю гэтага свята выступіў Макарэвіч Аляксандр. Лагунова Святлана і Дзмітрэнка Вікторыя падрыхтавалі ўдзельнікам мерапрыемства шэраг анлайн-пытанняў на тэму культурнай спадчыны Беларусі, адказаць на якія трэба было на гульнявой платформе «Kahoot». Пераможцам квіза сталі студэнты групы П-362 ― Фунцяеў Аляксандр і Нікіціна Аляксандра, а таксама студэнт групы Н-17 ― Дацкевіч Дзмітрый, якія атрымалі памятныя прызы.