19 красавіка ў Брэсцкім тэхнапарку пройдзе канферэнцыя «AI Transformation. Як штучны інтэлект мяняе бізнес?».
Мерапрыемства разлічана на ўсіх, хто хоча паглыбіць свае веды аб штучным інтэлекце. А таксама для ўладальнікаў бізнэсаў, кіраўнікоў і тых, хто плануе ўкараняць AI для аптымізацыі бізнес-працэсаў на сваім прадпрыемстве.
Канферэнцыя будзе праводзіцца як анлайн, так і афлайн фармаце!
На канферэнцыі будзе:
▪️ абмеркаванне апошніх тэндэнцый,
▪ ️ аналіз прававых аспектаў,
▪️ разгледзім ўплыў AI на разнастайныя сектара бізнесу і нашага жыцця,
▪️ абмен вопытам і цікавымі кейсамі ад практыкаў.
Спікерамі на мерапрыемстве выступяць:
- Мікалай Маньякаў, Senior Director Data Science at The Janssen Pharmaceutical Companies of Johnson & Johnson
Тэма: Ужыванне Data Science (навукі аб дадзеных) у клінічных даследаваннях
- Дзмітрый Шынкароў, заснавальнік і дырэктар кампаніі General Secret
Тэма: Рашэнні ў галіне карпаратыўных AI чат-ботаў. Патэнцыял LLM + RAG для бізнесу
- Уладзімір Галаўко, спецыяліст у галіне нейронавых сетак і штучнага інтэлекту, распрацоўшчык новых метадаў навучання нейронавых сетак
Тэма: The evolution of neural networks: from shallow to deep learning
- Валерый Цыліндзь, Deputy CEO / Co-owner Aigorithmics Sp. z o.o.
Тэма: Эфектыўнае ўкараненне штучнага інтэлекту ў арганізацыі: працэсы і практыкі
— Працэс укаранення штучнага інтэлекту на прадпрыемстве
— Перашкоды і праблемы пры ўкараненні AI
— Прыклады паспяховага ўкаранення AI ў розных галінах
— Эфектыўнае кіраванне праектамі AI
— Ключавыя этычныя і юрыдычныя пытанні, звязаныя з AI
Месца: Брэсцкі тэхнапарк, Піянерская, 52
Пачатак: 17: 00
Удзел бясплатна! Рэгістрацыя па спасылцы.