16 красавіка 2024 года ў сценах Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбыўся ўніверсітэцкі этап конкурсу «Каралева студэнцтва ‒ 2024». На адным дыханні, маляўніча, ярка выступілі ўсе ўдзельніцы конкурсу. Для журы выбар пераможцаў быў вельмі складаным. Пасля доўгай нарады «Каралевай студэнцтва ‒ 2024» была прызнаная Кавалеўская Юлія, студэнтка эканамічнага факультэта.
У конкурсе за галоўны тытул таксама змагаліся: Гурбіч Дар'я, студэнтка будаўнічага факультэта, Максімчук Лізавета, студэнтка факультэта электронна-інфармацыйных сістэм, Козел Алеся, студэнтка факультэта інжынерных сістэм і экалогіі.
Канкурсанткі выступілі ў тэматычных дэфіле: «Barbie Style» і «Вячэрні баль». Таксама дзяўчаты спаборнічалі ў інтэлектуальным конкурсе і дзівілі журы творчымі нумарамі. Пра свае захапленні і цікавыя факты з жыцця ўдзельніцы распавялі ў відэа-візітоўках.
Святочную атмасферу вечара падтрымлівалі творчыя калектывы БрДТУ.
Ацэньвала прыгажосць, грацыю і талент дзяўчат журы пад старшынствам прарэктара па вучэбнай рабоце БрДТУ Міхаіла Уладзіміравіча Нероды. Акрамя галоўнага тытула ўручаны і іншыя ўзнагароды. Уладальнікам тытула «Міс Прыгажосць», прызнана Гурбіч Дар'я, тытул «Міс Інтэлект» атрымала Кавалеўская Юлія, «Міс Камунікабельнасць» - Козел Алеся, а «Міс глядацкіх сімпатый» стала Максімчук Лізавета.
Мы віншуем удзельніц конкурсу з узнагароджаннем, каралеву студэнцтва, Юлію Кавалеўскую з перамогай, жадаем дасягнення новых мэтаў і творчых поспехаў!