16 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках праграмы святочных мерапрыемстваў «Слаўся і квітней, Брэсцкі тэхнічны!» адбыўся міжфакультэцкі квіз «Мой універсітэт, мой горад», які аб'яднаў студэнтаў з усіх факультэтаў.
Мерапрыемства праводзілася з мэтай згуртавання студэнтаў і развіцця ў іх камунікабельнасці, умення працаваць у камандзе. Арганізатары падрыхтавалі для каманд пытанні пра гісторыю горада Брэста і ўніверсітэта, пра вядомых выпускнікоў і іх дасягненні, эканамічныя тэрміны зашыфравалі ў эканамічным караоке.
У выніку ўпартай барацьбы перамогу атрымала каманда будаўнічага факультэта, другое месца – «Сям'я ФІСЭ», трэцяе – каманда «Best of the best» эканамічнага факультэта.
Віншуем прызёраў і дзякуем удзельнікам за праяўленую цікавасць!