Навiны

“У родным слове адгукаецца душа…”

Пятнаццатага красавіка 2024 года ў рамках навуковай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў “Тыдзень навукі-2024” на кафедры лінгвістычных дысцыплін і міжкультурных камунікацый эканамічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта працавала секцыя (падсекцыя І) “Эстэтычны і выхаваўчы патэнцыял беларускай культуры і літаратуры” (старшыня – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Яраслаў Рыгоравіч Самуйлік, сакратар – старшы выкладчык Ларыса Мікалаеўна Грыцук).

Усяго на канферэнцыі было прачытана 12 дакладаў, у якіх асвятляліся наступныя тэмы:

  • асветнікі Беларусі (Казбяровіч Арцемій “Кірыла Тураўскі – славуты сын зямлі беларускай”, Сідарук Ганна “Нябесная заступніца зямлі беларускай Ефрасіння Полацкая”, Гецман Рэнат “Францыск Скарына – першадрукар, асветнік, гуманіст”);
  • дзеячы беларуска-польскага фальклорна-літаратурнага пагранічча ХІХ стагоддзя (Якушэвіч Ганна “Ян Чачот – паэт-рамантык, філамат, фалькларыст”);
  • заснавальнікі новай беларускай літаратуры і новай беларускай літаратурнай мовы (Хінец Ганна “Не пакідайце мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!”: жыццёвымі і творчымі сцежкамі Францішка Багушэвіча”, Разуванава Анастасія “Роля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў станаўленні нацыянальнай культуры”);
  • жыццё і творчасць беларускіх пісьменнікаў (Шульгіна Валерыя “Пачынаецца ўсё з любві...”: жыццёвы і творчы шлях Яўгеніі Янішчыц”, Кулік Андрэй, Шляжка Алег “Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы”, Конан Аліна “Тэма кахання ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц”, Давыдоўская Соф’я “Тэма прыроды ў лірыцы Яўгеніі Янішчыц”);
  • спецыяльная лексіка (Галдзюк Дар’я “З гісторыі беларускай навуковай тэрміналогіі”);
  • дзяржаўныя і ваенныя дзеячы эпохі Вялікага Княства Літоўскага (Смаль Аляксей “Мікалай Радзівіл Чорны – дзяржаўны дзеяч і мецэнат”).

У цэлым, праца секцыі прайшла на высокім навукова-тэарэтычным і метадычным узроўні.

 

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў