Навiны

Форсайт-сесія «Маркетынг будучыні»

11 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце ў рамках штогадовай навуковай падзеі «Тыдзень навукі - 2024» на эканамічным факультэце кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый праведзена ўнікальнае мерапрыемства — форсайт-сесія на тэму «Маркетынг будучыні». У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты 3-га курса спецыяльнасцяў «Маркетын» і «Электронны маркетынг».

Форсайт-сесія — гэта сучасная методыка працы з будучыняй, інавацыйны мазгавы штурм, які дазваляе максімальна эфектыўна зразумець тэндэнцыі будучыні і ўлічыць гэта пры стварэнні новых прадуктаў і тэхналогій.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дэкан эканамічнага факультэта Вікторыя Васільеўна Зазерская, адзначыўшы актыўнасць удзелу студэнтаў у навуковым жыцці універсітэта, важнасць вывучэння новых метадаў удасканалення маркетынгавай дзейнасці ў сучасных умовах.

Далей адбыліся выступленні спікераў, сярод якіх:

  • Лізавета Уладзіміраўна Зацепіна — дацэнт кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, кандыдат эканамічных навук, з дакладам на тэму «Форсайт-сесіі як інавацыйны інструмент фарміравання ўяўленняў пра будучыню»;
  • Андрэй Генадзевіч Прароўскі — загадчык кафедры сусветнай эканомікі, маркетынгу, інвестыцый, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, з візіянерскай прэзентацыяй «Глабальныя трэнды ў эканоміцы»;
  • Эдуард Генрыхавіч Чурлей — дацэнт кафедры аналітычнай эканомікі і эканаметрыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат эканамічных навук, дацэнт, з майстар-класам «Маркетолаг будучыні».

Наступным і асабліва дынамічным этапам форсайт-сесіі была праца ў камандах. Папярэдне 6 каманд збіралі і аналізавалі інфармацыю аб розных групах трэндаў, якія могуць паўплываць на трансфармацыю маркетынгавых рашэнняў у будучыні. Аб'яднаныя вынікі сталі асновай распрацоўкі карт трэндаў з усталяваннем узаемасувязяў паміж імі і вылучэннем новых трэндаў. У наступнай частцы мерапрыемства каманды "штурмавалі" атрыманыя карты на прадмет іх практычнага прымянення ў маркетынгу. На заключным этапе ўдзельнікамі былі прадстаўлены новыя маркетынгавыя ініцыятывы з улікам выяўленых перспектыўных трэндаў.

Студэнты адзначылі захапляльнасць і карыснасць такога фармату навуковых мерапрыемстваў, усім удзельнікам былі ўручаны сертыфікаты аб удзеле.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў