Навiны

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 58-годдзю БрДТУ

12 красавіка ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта прайшоў урачысты сход працоўнага калектыву, прысвечаны 58-й гадавіне заснавання ўніверсітэта. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва ўніверсітэта, выкладчыкі, студэнты і ганаровыя госці.
Адкрыў сход рэктар БрДТУ Сяргей Антонавіч Каспяровіч. Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства, ён павіншаваў калектыў універсітэта са святам і адзначыў дасягненні ВНУ за апошнія гады. Рэктар падкрэсліў: «Універсітэт – гэта выпускнікі, студэнты, выкладчыкі, работнікі, абітурыенты і арганізацыі-партнёры. Менавіта дзякуючы ўкладу кожнага з вас БрДТУ займае годнае месца сярод тэхнічных універсітэтаў краіны».
На сходзе былі ўручаны граматы і падзякі выкладчыкам і работнікам універсітэта, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, адукацыі і грамадскай дзейнасці, а таксама арганізацыям-партнёрам, якія прымаюць актыўны ўдзел у забеспячэнні практыкаарыентаванасці навучання.
Святочную атмасферу мерапрыемства стварылі творчыя калектывы ўніверсітэта, салісты і індывідуальныя выканаўцы падрыхтавалі яркія музычныя і танцавальныя выступленні.
Завяршылася ўрачыстае мерапрыемства гімнам Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў