11 красавіка 2024 года ў актавай зале Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта адбылася дыялогавая пляцоўка «Дарога ў космас», прымеркаваная да Міжнароднага дня касманаўтыкі і 90-годдзя з дня нараджэння першага касманаўта, Героя Савецкага Саюза Юрыя Аляксеевіча Гагарына.
Спікерамі мерапрыемства выступілі ветэран Узброеных Сіл СССР падпалкоўнік у адстаўцы Валерый Аляксеевіч Самасевіч і заслужаны настаўнік Расіі Раіса Іванаўна Телякова, якія ў сваіх дакладах звярнулі ўвагу на такія падзеі ў гісторыі чалавецтва, як першы штучны спадарожнік Зямлі, першы палёт у касмічную прастору Юрыя Гагарына, першы выхад у адкрыты космас Аляксея Лявонава, першую жанчыну-касманаўтку Надзею Церашкову.
Прадаўжальнікам савецкіх заваёўнікаў космасу стала на сучасным этапе першая беларуская жанчына-касманаўт Марына Васілеўская, якая завяршыла свой 13-сутачны палёт на мінулым тыдні.