Навiны

10 залатых правілаў, якія дазваляюць захаваць сваё здароўе

10 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбылася асветніцкая сустрэча з кандыдатам медыцынскіх навук, урачом-трансплантолагам, старшынёй сацыяльна-асветніцкай установы «Міжнародны цэнтр Донарства Дыяліз трансплантацыя» Лаўрынюком Расціславам Пятровічам.
Сустрэча накіравана на павышэнне дасведчанасці аб важнасці здароўя нырак «Здаровыя ныркі ва ўсіх і ўсюды». Асноўная функцыя нырак — фільтраванне і вывад з арганізма шкодных рэчываў і лішкаў соляў, таму любыя парушэнні ў іх працы вядуць да хуткай інтаксікацыі арганізма, збою ўсіх сістэм.

Расціслаў Пятровіч распавёў пра дзесяць «Залатых правілах», якія дазваляюць захаваць ныркі здаровымі:

1.Не злоўжываць соллю і мясной ежай.
2.Кантраляваць вагу. Не дапускаць залішняй вагі і не скідаць яго рэзка. Больш ужываць гародніны і садавіны, абмежаваць ва ўжыванні высокакаларыйныя прадукты.
3.Піць больш вадкасці.
4.Не паліць, не злоўжываць алкаголем.
5.Рэгулярна займацца фізкультурай.
6.Не злоўжываць абязбольвальнымі сродкамі.
7.Абараняць сябе ад кантактаў з арганічнымі растваральнікамі і цяжкімі металамі.
8.Не злоўжываць знаходжаннем на сонцы і не дапускаць пераахаладжэння паяснічнай вобласці і органаў таза, ног.
9.Кантраляваць артэрыяльны ціск, узровень глюкозы і халестэрыну крыві.
10.Рэгулярна праходзіць медыцынскае абследаванне, якое дазваляе ацаніць стан нырак.

Валанцёры САУ «Міжнародны цэнтр Донарства Дыяліз Трансплантацыя» Івішкоў Сяргей Еліфер'евіч (пацыент пасля трансплантацыі печані), Ільюшчанка Людміла Браніславаўна (пацыент пасля трансплантацыі печані) і Папкова Таццяна Іванаўна (пацыент гемадыялізу) падзяліліся сваімі асабістымі гісторыямі, распавялі аб дзейнасці арганізацыі, яе мэтах і задачах.
Пасля заканчэння мерапрыемства госці прапанавалі падтрымаць сваё здароўе і кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў бутэлечку пітной вады.

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў