Навiны

120 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі: гісторыя і сучаснасць

9 красавіка ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце адбыўся семінар для прафсаюзнага актыву, прысвечаны 120-годдзю прафсаюзнага руху ў Беларусі.
Інфарматыўна, змястоўна, асветна выступіла лектар — намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Прафсаюза Аляксандра Аляксандраўна Драпей. У дыялогу былі закрануты пытанні гісторыі прафсаюзнага руху Беларусі, гісторыі стварэння і прасоўвання Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, роля самай масавай грамадскай арганізацыі ў жыцці і дзейнасці кожнага грамадзяніна. У цэнтры ўвагі — чалавек працы.
Студэнты з цікавасцю канспектавалі асноўныя тэзісы выступу: даты, прозвішчы, лічбы. Асноўныя нарматыўныя дакументы прафсаюзнай арганізацыі, раздрабленне і ўмацаванне Прафсаюза, сацыяльнае партнёрства, структура, лідэры прафсаюзнага руху — гэта і многае іншае даведаліся навучэнцы універсітэта з лекцыі. У дакладзе была адлюстравана і сучаснасць прафсаюзнага руху, а таксама мерапрыемствы, якія праводзяцца ў галіне да 100-годдзя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
Па выніках правядзення семінара для ўсіх удзельнікаў была праведзена віктарына на платформе Kahoot па тэматыцы сустрэчы. Пераможца і прызёры ўзнагароджаны іміджавай прадукцыяй з сімволікай 120-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі. Аляксандра Аляксандраўна таксама ўручыла падзячныя лісты абласной арганізацыі ўдзельнікам абласнога патрыятычнага конкурсу праектаў «Перамогу ў памяці захоўваем".

© 2023 Установа адукацыі "Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт"

Адрас: вул.Маскоўская 267, 224017, Брэст, Рэспубліка Беларусь
E-mail: canc@bstu.by (па афіцыйных пытаннях)
Тэлефоны: +375 162 32-17-32 (прыёмная рэктара), +375 162 32-17-76 (прыёмная камісія)
Факс: +375 162 32-17-55

Палітыка апрацоўкі асабістых дадзеных

Сертыфікат рэгістрацыі № 2141102156 от 26.07.2011
Дзяржаўнага рэестра інфармацыйных рэсурсаў