5 красавіка адбылася спартыўная эстафета «За здаровы лад жыцця», прысвечаная Сусветнаму дню здароўя! У эстафеце прынялі ўдзел студэнты груп П-359 і П-358.
Рабяты прадэманстравалі сілу, спрыт і шпаркасць! У камандным спаборніцтве прысутнічаў дух суперніцтва, перажыванне за поспех таварыша, напал запалу і выбухі эмоцый!
Перамагла — дружба! Галоўнае — удзел і простыя чалавечыя зносіны адзін з адным!