4 красавіка студэнты Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта наведалі кінатэатр «Беларусь», дзе ў рамках святкавання 100-годдзя беларускага кіно і 100-годдзя кінаканцэрна «Масфільм» адбылася сустрэча з вядомым акцёрам, рэжысёрам, прадзюсарам і народным артыстам Расійскай Федэрацыі Ігарам Угольнікавым.
У сваім выступе Ігар Станіслававіч распавёў пра гісторыю стварэння фільма «Брэсцкая крэпасць», дзе ён выступіў прадзюсарам, цікавых момантах са здымак карціны, а таксама пра сваю працу па развіцці фільмаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці. Таксама ён распавёў аб дзейнасці Фонду «Ваенфільм», дзе з'яўляецца членам экспертнага савета. Пасля выступу Ігара Угольнікава гледачам была паказана карціна «Брэсцкая крэпасць».